Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон, які прадугледжвае забарону прапаганды ЛГБТ, перадае БелТА.
Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Казахстан па пытаннях архіўнай справы і абмежавання распаўсюджвання супрацьпраўнага кантэнту».
18 снежня законапраект у другім, канчатковым чытанні быў зацверджаны Сенатам. Дакумент забараняе трансліраваць прапаганду педафіліі і нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі ў публічнай прасторы, у тым ліку ў СМІ, сетках тэлекамунікацый і інтэрнэт-рэсурсах.
Паўтара года таму грамадзянамі Казахстана была створана петыцыя з патрабаваннем забараніць прапаганду ЛГБТ у краіне на заканадаўчым узроўні.