Top.Mail.Ru

Прэзідэнт Лівана: абавязкова скарыстаюся запрашэннем наведаць Беларусь

Прэзідэнт Лівана Жозэф Аун у час сустрэчы з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым перадаў найлепшыя пажаданні кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і заявіў, што абавязкова скарыстаецца яго запрашэннем наведаць нашу краіну. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Лівану па рашэнні Лукашэнкі будуць перададзены 100 тыс. тон сухога малака і 10 беларускіх аўтамабіляў хуткай дапамогі

Кіраўнік Лівана падкрэсліў гатоўнасць да супрацоўніцтва з Беларуссю ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, пытаннях бяспекі, а таксама да ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках.

Жазэф Аун перадаў словы падзякі за рашэнне кіраўніцтва Беларусі, падкрэсліўшы яго высокае ідэалагічнае значэнне і надзею, якую ён сімвалізуе, а таксама адзначыў традыцыйнае сяброўства ліванскага і беларускага народаў, звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі навучаецца шмат ліванскіх студэнтаў.

Міністр звярнуў увагу на падабенства Беларусі і Лівана як шматнацыянальных і шматканфесійных краін, якім жыццёва важна праводзіць узважаную і прадуманую палітыку. Ён таксама падкрэсліў, што Мінск гатовы ў атмасферы ўзаемнай павагі развіваць двухбаковае супрацоўніцтва з Бейрутам, рэалізоўваць сумесныя гуманітарныя і гандлёва-эканамічныя праекты, падтрымліваць адзін аднаго на міжнародных пляцоўках.

Работа дэлегацыі будзе прадоўжана ў рамках сустрэч у дзяржаўных органах Лівана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю