Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам, перадае БелТА.
Афіцыйны візіт Мін Аун Хлайна з’яўляецца пацвярджэннем актыўнай работы, якую праводзіць Беларусь па развіцці адносін як непасрэдна з М’янмай, так і краінамі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі ў цэлым.
Асноўная перагаворная праграма на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў запланавана на пятніцу, 21 жніўня. Прэзідэнты абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, ключавыя напрамкі якога вызначаны ў дарожнай карце на 2026—2028 гады. Перш за ўсё гаворка ідзе аб узаемадзеянні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, навуцы і адукацыі. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць канкрэтныя крокі па больш хуткай практычнай рэалізацыі намечаных раней планаў, а таксама новыя ўзаемавыгадныя праекты. Увага будзе нададзена і ўзаемадзеянню Мінска і Нейп’ідо на міжнародных пляцоўках.
Па выніках перагавораў плануецца падпісанне дакументаў, накіраваных на ўмацаванне беларуска-м’янманскіх сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, прававой і іншых сферах.