Top.Mail.Ru

Прэзідэнт М’янмы прапанаваў актывізаваць і пашыраць кантакты з Беларуссю

Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн на перагаворах у фармаце сам-насам з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў аб важнасці пашырэння кантактаў, у тым ліку паміж парламентамі і звычайнымі людзьмі, паведамляе БелТА.



М’янманскі лідар цёпла прывітаў кіраўніка беларускай дзяржавы і падзякаваў яму за візіт. «Рады вас бачыць у нашай краіне. Мы з вамі сустракаемся тут другі раз», — сказаў Мін Аун Хлайн.

Ён звярнуў увагу, што за апошні час гэта іх пятая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і цяперашні візіт Прэзідэнта Беларусі сведчыць аб дынамічным развіцці ўзаемадзеяння дзвюх краін, высокім узроўні існуючых беларуска-м’янманскіх адносін.


Карыстаючыся выпадкам, Мін Аун Хлайн падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за прысутнасць прадстаўнікоў краіны на ўрачыстай цырымоніі яго інаўгурацыі ў якасці Прэзідэнта М’янмы. Ён таксама адзначыў развіццё кантактаў на ўзроўні парламентаў і партый дзвюх краін. У прыватнасці, у Беларусі ў чэрвені гэтага года пабывала дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Асамблеі Саюза Рэспублікі Саюз М’янма Кхін Йі. 

«Важна пашыраць адносіны не толькі па лініі кіраўніцтва дзвюх краін, але таксама паміж парламентамі і людзьмі», — падкрэсліў Прэзідэнт М’янмы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю