Top.Mail.Ru

Прэзідэнт Манголіі прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт мангольскага лідара зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БелТА.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Манголіі прадоўжыцца па 26 кастрычніка. На гэту ж дату запланавана асноўная перагаворная праграма на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Прэзідэнты на перагаворах у Мінску ацэняць ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію ў 2024 годзе, і намецяць ключавыя напрамкі для далейшага развіцця беларуска-мангольскіх адносін. Чакаецца, што акцэнт будзе зроблены на рэалізацыі ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных праектаў, паглыбленні ўзаемадзеяння ў прамысловасці і АПК. Да падпісання падрыхтавана дарожная карта супрацоўніцтва на 2027-2029 гады.

Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух таксама абмяркуюць узаемадзеянне дзвюх краін у палітычнай сферы, сумесную работу на пляцоўках міжнародных аб’яднанняў, абмяняюцца меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю