Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!
Сёння мы ўспамінаем памятныя падзеі, якія сталі сімвалам стойкасці, мужнасці і гераізму сыноў беларускай зямлі.
З гонарам выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, вы абаранялі дружалюбны народ Афганістана ад міжусобных войнаў і канфесіянальных супярэчнасцяў. Закладваючы аснову развітой эканомікі і сучаснай сацыяльнай інфраструктуры, адкрывалі для сярэднеазіяцкай краіны новую старонку яе гісторыі.
Праз дзясяткі гадоў подзвігі маладых хлопцаў і вопытных камандзіраў працягваюць жыць у сэрцах удзячных нашчадкаў. Для сённяшніх пакаленняў вы ўзор сумленнасці і прыстойнасці, доблесці і адвагі, добрых якасцяў, якімі на працягу ўсёй сваёй гісторыі славіцца беларускі народ.
Робячы важкі ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі, вы прывіваеце ёй любоў да Айчыны, садзейнічаеце захаванню міру і спакою на роднай зямлі.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця і мірнага неба.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА