Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў Дырэктыву № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай работы, актуалізацыю нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе ідэалагічную сферу.
Дырэктывай прадугледжваецца зацвярджэнне канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прапаганда падзяляемага ўсім грамадствам разумення дзяржаўнасці беларускага народа, уніфікацыя падыходаў па правядзенні ідэалагічнай работы з насельніцтвам і яе ацэнкі, абавязак рэалізоўваць ідэалогію беларускай дзяржавы ва ўсіх сферах і суб’ектах гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці, забеспячэнне ўключэння ў прадзяржаўнае інфармацыйна-ідэалагічнае поле грамадзян, занятых у прыватным сектары нацыянальнай эканомікі.