Top.Mail.Ru

Прэзідэнт: патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці Расіі дазваляе падвоіць тавараабарот

Узровень развіцця і патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці Расіі даюць магчымасць падвоіць тавараабарот, які і цяпер з’яўляецца немаленькім — амаль $1 млрд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 мая на сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Расіі Дзянісам Паслерам, перадае БелТА.



Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю паспяховым. За апошнія гады, паводле яго слоў, дасягнуты тавараабарот каля $1 млрд. Аднак Прэзідэнт перакананы, што ўзровень развіцця і патэнцыял Беларусі і Свярдлоўскай вобласці дазваляюць дасягаць значна больш амбіцыйных вынікаў. «Разумеючы маштаб і разумеючы тыя аб’ёмы, якія вы можаце вырабляць і мы, мільярд — гэта проста для нас прахадная лічба. І справа часу, каб маглі нават падвоіць гэты тавараабарот», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, прамысловая кааперацыя — гэта аснова будучая нашага развіцця, узаемаадносін паміж Беларуссю і Расіяй. Мы гатовы пашыраць гэтае супрацоўніцтва ў плане кааперацыі. Ёсць добрыя прыклады супрацоўніцтва.

Калі заходнія кампаніі, амерыканскія і іншыя сышлі з рынка нашага і расійскага, у нас адкрыліся новыя магчымасці. І ў гэтым напрамку мы таксама гатовы працаваць.

Аб’ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю ў апошнія гады пастаянна павялічваецца. Калі ў 2021 годзе тавараабарот складаў крыху менш як $500 млн, то па выніках 2025 года ўшчыльную наблізіўся да $930 млн. За першы квартал гэтага года тавараабарот дасягнуў амаль $224 млн, што практычна на 3 працэнты вышэй за ўзровень за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым беларускі экспарт склаў больш як $157 млн. У расійскі рэгіён пастаўляюцца пераважна ўстройствы на вадкіх крышталях, лазеры, сыры і тварог, вырабы з чорных металаў, касметыка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю