Top.Mail.Ru

Прэзідэнт павіншаваў хрысціян Беларусі са святам Вялiкадня

Хрысцiянам Беларусi! Дарагiя суайчыннiкi! Шчыра вiншую са светлым святам Вялiкадня!


У гэтыя днi праслаўляюцца збавiцельны подзвiг Хрыста ў iмя ўсяго чалавецтва i яго самаахвярнае служэнне людзям.

Мiльёны веруючых, якiя абралi галоўнымi арыенцiрамi дабро i мiласэрнасць, з цеплынёй у душы сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова. Яно нясе ў дамы шчасце, радасць i любоў.

На беларускай зямлi захавалася адданасць хрысцiянскiм каштоўнасцям. Тут з асаблiвай усхваляванасцю ўдзячныя Госпаду за iсныя мiр i згоду.

Няхай вас акружаюць ўзаемаразуменне, надзея i натхненне. Жадаю вам i вашым сем’ям жыццёвай раўнавагi, моцнага здароўя i поспехаў.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю