Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта — інспектараў па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па Мінску, паведамляе БелТА.
Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці прызначаны Юрый Валяваты. Да цяперашняга часу ён працаваў першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Надзея Каткавец прызначаная памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Дзмітрый Равуцкі стаў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Мінску.

Новым старшынёй Шклоўскага райвыканкама ўзгоднены Міхаіл Крыцкі. Сюды ён пяройдзе з пасады кіраўніка Бабруйскага райвыканкама, на чале якога цяпер будзе працаваць Аляксандр Каўранін. Ён да гэтага часу быў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў узгадніў прызначэнне Юрыя Фралова старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.
Да цяперашняга часу Юрый Фралоў працаваў памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Мінску.
«Нам трэба зберагчы нашу краіну ад катаклізмаў і войнаў, каб мы спакойна, ціха рабілі сваю справу. І каб Беларусь развівалася тымі тэмпамі, як цяпер. Была прыгожым, утульным месцам для жыцця нашых людзей. У нас ёсць усё», — сказаў кіраўнік дзяржавы.