Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. Кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг пытанняў перад кіраўніком знешнепалітычнага ведамства.
Першае — будучыя замежныя візіты Прэзідэнта, падрыхтоўка да іх. Другое — дзейнасць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Сёлета Беларусь старшынствуе ў органах гэтай арганізацыі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім абяцанні сур’ёзна ўглыбіцца ў структуру, колькасць, штатны расклад еўразійскіх камісій для таго, каб вызначыцца па зарплаце і гэтак далей. «Гэта ж будзе лакмусавая паперка для нас. Таму трэба ўглыбіцца і калі што параіцца з Мясніковічам (Міхал Мясніковіч з 2020 по 2024 гады працаваў старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі — Зв.), у яго ведаў больш чым у нас усіх у Беларусі, каб памылак не нарабіць, калі будзем уносіць прапановы», — падкрэсліў ён.
Трэцяе — нарада Прэзідэнта з пасламі Беларусі у замежных краінах. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу падрыхтаваць гэту нараду. «І справаздача МЗС і паслоў па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці. Гэта пытанне нумар адзін. Яны павінны быць арыентаваны», — даручыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што вельмі важна мець уяўленне, як будзе развівацца супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. «Блізкі Усход, Афрыка — мы шмат пра гэта казалі. Але самае галоўнае — гэта дарожныя карты, гэта планы нашай работы», — абазначыў ён яшчэ адзін накірунак дзейнасці. Да прыкладу Прэзідэнт прывёў Аман, які наведваў з аіфцыйнм візітам у снежні мінулага года. У хуткім часе ў гэту краіну з візітам збіраецца і міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Кіраўнік дзяржавы даручыў дакладна вызначыцца, як будзе далей будавацца супрацоўніцтва з гэтай дзяржавай.
У тэму
Візіты на высокім узроўні, саміт ЕАЭС, работа паслоў — якія задачы паставіў Прэзідэнт перад МЗС
«Кіраўніком дзяржавы пастаўлены вельмі дакладна задачы па развіцці знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці нашай дзяржавы. Найперш мы абмеркавалі падрыхтоўку да найбольш важных візітаў, які плануюцца. Гэта візіты або з удзелам кіраўніка дзяржавы, або візіты ў нашу краіну на высокім узроўні», — расказаў міністр журналістам. Сярод такіх візітаў Максім Рыжанкоў вылучыў візіты прэм’ер-міністра Пакістана, Прэзідэнта Гвінеі-Бісау, генеральнага сакратара кампартыі В’етнама. Па ўсіх візітах ідзе плённая прадметная падтрыхтоўка.
Калі казаць аб мерапрыемствах міжнароднага характару, то тут варта ўзгадаць і падрыхтоўку да саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які пройдзе ў Мінску. «На парадак дня саміту будуць вынесены вельмі важныя пытанні ў адпаведнасці з прыярытэтамі нашага старшынства. Таксама будзе адпрацавана пытанне далейшай аптымізацыі кадравага патэнцыялу дадзенай арганізацыі ў адпаведнасці з даручэннямі, якое дабравольна ўзяў на сябе Прэзідэнт нашай краіны падчас нефармальнага саміту ЕЭАС у Санкт-Пецярбургу», — расказаў міністр.
Што тычыцца нарады з кіраўнікамі дыпмісій, то па словах Максіма Рыжанкова, падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства ідзе вельмі актыўна. «Каб не толькі даць прынцыповую ацэнку дзейнасці кіраўнікоў нашых замежных устаноў (гэта вельмі важна, але гэта не галоўнае). А для таго, каб крытычна, з удзелам вышэйшых службовых асоб і кіраўнікоў галіновых ведамстваў, буйных прадпрыемстваў, крытычна паглядзець на пытанне што перашкаджае далейшаму развіццю экспартна-імпартных аперацый з нашымі партнёрамі. Разам паглядзець, якія трэба прыняць дадатковыя намаганні, каб нарасціць наш экспарт і канчаткова вырашыць некаторыя пытанні па набыцці Беларуссю крытычнага імпарту, які таксама патрэбны», — удакладніў міністр.
Максім Рыжанкоў таксама расказаў, што ў кабінеце Прэзідэнта разглядаліся кадравыя пытанні дзейнасці МЗС.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота: БелТА
«Гарантыя захавання суверэнітэту. І гэта ўзаемна»
Падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся граматамі аб ратыфікацыі Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, які пасля гэтага набыў сілу.
Сам факт падпісання гэтага дагавора выклікаў рэзананс, асабліва ў нашых заходніх суседзяў. На самай справе гэта абсалютна лагічны крок
у адказ на знешнія выклікі, лічаць эксперты.
— Дакумент ужо ў прэамбуле канстатуе, што бакі «прызнаюць неабходнасць нарошчвання сумесных намаганняў для эфектыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы ў мэтах умацавання бяспекі бакоў у рамках агульнай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы, — тлумачыць Мікалай Бузін, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў, доктар ваенных навук. — Ужо ў першым артыкуле адзначаецца, што развіццё двухбаковых адносін у сферы забеспячэння бяспекі не накіравана супраць іншых дзяржаў».
Гэта, праўда, не супакойвае апанентаў. Вельмі бурную рэакцыю нашых «сяброў» выклікала палажэнне аб тым, што бакі разглядаюць узброены напад на дзяржаву — удзельніцу Саюзнай дзяржавы як акт агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы ў цэлым і будуць прымаць адпаведныя меры ў адказ з выкарыстаннем усіх сіл і сродкаў, якія знаходзяцца ў іх распараджэнні, і аб тым, што «ядзерная зброя Расійскай Федэрацыі можа быць прыменена ў адказ на прымяненне супраць любога з бакоў ядзернай зброі або іншых відаў зброі масавага паражэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць любога з бакоў з прымяненнем звычайнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу яго суверэнітэту або тэрытарыяльнай цэласнасці».
Калі апанент хвалюецца, значыць, усё зроблена правільна, падкрэслівае Мікалай Бузін.
Вадзім Гігін, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў, у эфіры «Альфа-радыё» патлумачыў, у чым выгада Беларусі ад названага дагавора:
— Беларусь атрымлівае ўнікальныя рэальныя гарантыі бяспекі, якіх не мае ні адна краіна, больш-менш параўнальная з намі па тэрыторыі і насельніцтву. Гэта значыць, напад на нашу краіну будзе расцэньвацца як напад на Расію. У гэтым няма ні ў кога сумненняў. Размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на нашай тэрыторыі і пратакол яе выкарыстання з удзелам беларускага боку, дзе ёсць і нашы пілоты, і наш персанал, а самае галоўнае — удзел у гэтым рашэнні аб прымяненні ядзернай зброі (не дай бог), — гэта высокая ступень гарантыі. Плюс узбраенне: ракеты СПА, «Іскандэр», размяшчэнне ў Беларусі сістэмы «Арэшнік», якая дазволіць сфарміраваць устойлівую трыяду стратэгічнай бяспекі і стрымлівання патэнцыяльнага праціўніка. Гэта вельмі прадуманы сіметрычны адказ на тыя пагрозы, якія мы бачым уздоўж нашай граніцы, таму што сілы НАТА ў разы перавышаюць нашы, — падкрэсліў дэпутат.
Але не меншую выгаду ад дагавора атрымлівае і Расія, лічыць Вадзім Гігін:
— Гэта ж кантроль над стратэгічным напрамкам не толькі тэрыторыі Беларусі, але і да Балтыі, а то і больш. Тыя сродкі кантролю прасторы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дазваляюць парыраваць любыя пагрозы на гэтым напрамку, забяспечваюць устойлівы кантроль. А што такое заходні, паўночна-заходні напрамак для Расіі? Гэта Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград — найважнейшыя жыццёвыя напрамкі РФ. Там знаходзяцца органы кіравання. Усё гэта змешчана пад абарону дзякуючы Беларусі. Дарэчы, вось звернем увагу на абаронна-прамысловы комплекс: шасі ў «Арэшніка» чыё? Беларускае. Гэта толькі адзін факт, а такіх прыкладаў кааперацыі шмат. Гэта ўнікальны прыклад, які датычыцца бяспекі... Мы з Расіяй размаўляем на роўных, сінхранізуем многія працэсы. Гэта прыклад для многіх.