Top.Mail.Ru

Прэзідэнт Сербіі адзначыў асаблівы характар адносін з Беларуссю

Беларусь і Сербія пацвердзілі асаблівы характар адносін. Гэта было падкрэслена на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сербіі Сяргея Маліноўскага з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, паведамляе БелТА.


Суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы далейшага развіцця адносін паміж Беларуссю і Сербіяй з акцэнтам на эканамічнай і гуманітарнай сферах.

«Пацвердзілі асаблівы характар беларуска-сербскіх адносін, заснаваных на гістарычных і духоўных сувязях паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі і братэрскімі народамі», — расказалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Прэзідэнт Сербіі выказаў упэўненасць, што ўдзел Беларусі ў Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы EXPO 2027 у Бялградзе дасць магчымасць прадэманстраваць дасягненні краіны і ўнясе дадатковы ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць Беларусі за прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі.

У пачатку мая такая сустрэча прайшла і ў Мінску: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў пасла Сербіі Іліну Вукайлавіч. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што адносіны паміж дзвюма краінамі складваюцца добрыя, нягледзячы на пэўныя нюансы.

«Былі пэўныя неразуменні. Вы аб гэтым добра ведаеце. Але мы разлічваем, што ўсякія неразуменні і ўсякія рухі, якія незразумелыя ні вам, ні нам, яны праходзяць. Час мяняе многае. Асабліва апошнім часам вы бачыце, які турбулентны гэты шалёны свет. Тым не менш адносіны ў нас складваліся і складваюцца добрыя, нягледзячы на пэўныя нюансы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю