Top.Mail.Ru

Прэзідэнт у замежнай камандзіроўцы вырашае задачы, накіраваныя на паступальнае развіццё Беларусі — Турчын

Прэзідэнт у замежнай камандзіроўцы вырашае задачы, накіраваныя на паступальнае развіццё Беларусі. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню Незалежнасці, перадае БелТА.



«Кіраўнік нашай дзяржавы сёння, знаходзячыся ў вялікай замежнай камандзіроўцы, вырашае задачы, накіраваныя на далейшае паступальнае развіццё нашай краіны. Графік сустрэч на высокім узроўні адкарэкціраваў удзел Прэзідэнта ў святочных мерапрыемствах. Знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад дома, Аляксандр Рыгоравіч даручыў перадаць усім грамадзянам краіны яго віншаванні з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, сімвалам свабоднага мірнага жыцця, пераемнасці пакаленняў і згуртаванасці грамадства», — сказаў Аляксандр Турчын.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю