Top.Mail.Ru

Прэзідэнт уручыў вымпелы «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» шасці гарадам Беларусі

Кожная беларуская вёска, кожны горад памятаюць і аддана захоўваюць памяць аб ваенных старонках сваёй гісторыі.

Для ўвекавечання і захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» узнагароджваюцца і населеныя пункты нашай краіны. Зараз у гэтым гераічным спісе, адзначаных высокай узнагародай, 36 населеных пунктаў і гарадоў. У красавіку Прэзідэнт падпісаў Указ № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», згодна з якім вымпелам узнагароджана яшчэ 6 гарадоў. Гэта Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.

У гэтых населеных пунктах на ўсіх этапах вайны ў барацьбе з ворагам адзіным фронтам стаяла мясцовае партыйна-камсамольскае і патрыятычнае падполле, партызанскія фармаванні і сілы народнага апалчэння, якія ўзаемадзейнічалі з часткамі рэгулярнай Чырвонай арміі. Прадстаўнікам гэтых населеных пунктаў Прэзідэнт уручыў вымпелам «3а мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўручэнне такіх сімвалаў стала яшчэ адной добрай традыцыяй сучаснай Беларусі. Такім чынам захоўваецца памяць не толькі пра шырока вядомыя подзвігі, напрыклад, але і памяць пра ролю невялікіх гарадоў. «Яны ваявалі і ўносілі немалую лепту ў гэту Перамогу. Больш за паўмільёна ў руху супраціўлення (як мы іх называем, партызанскіх атрадах) змагаліся ў Беларусі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы шанавалі, шануем і будзем шанаваць вялікі подзвіг нашага народа, каб ніколі больш на нашай зямлі гэта не здарылася. Ну а калі, не дай бог,— мы ўсе ўстанем, як яны, Брэсцкай крэпасцю на шляху любога агрэсара». 

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю