Top.Mail.Ru

Прэзідэнт: Войскі СПА — гэта надзейны шчыт Айчыны і залог мірнай будучыні Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых і ветэранаў войскаў супрацьпаветранай абароны з прафесійным святам — Днём войскаў супрацьпаветранай абароны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


«У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з асаблівым пачуццём ушаноўваем подзвіг воінаў супрацьпаветранай абароны, якія ўнеслі вялікі ўклад у вызваленне савецкага народа ад нямецка-фашысцкага іга. Цяперашняе пакаленне салдат, афіцэраў і генералаў беларускай арміі памятае гэтыя пераможныя традыцыі, беражліва захоўвае», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку ўсім, хто ў першыя гады незалежнасці ствараў сучасныя, высокапрафесійныя, аснашчаныя самай перадавой тэхнікай і ўзбраеннем войска СПА, а таксама асабовы склад часцей і падраздзяленняў, якія сёння і ў будні, і ў святы нясуць баявую вахту, ахоўваючы мірную працу і спакой беларусаў.

«Войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь — гэта надзейны шчыт Айчыны, залог мірнай будучыні краіны, а кожны з вас — прыклад вернасці доўгу і прысязе. Перакананы, так будзе і ў далейшым», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў ваеннаслужачым і ветэранам моцнага здароўя, шчасця, заўсёды чыстага неба і новых поспехаў у ратнай працы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю