Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва прыбыў з рабочым візітам у Брэст. У аэрапорце яго віталі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык і старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі, перадае БелТА.
У Брэсцкім рэгіёне Эмерсан Мнангагва акрамя таго, што правядзе перагаворы, наведае некаторыя аб’екты, у прыватнасці прадпрыемства «Савушкін прадукт».
«Нарошчваць супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента падказвае сам здаровы сэнс, таму што за імі будучыня. Гэта рэгіён, які вельмі інтэнсіўна развіваецца ва ўсіх адносінах: не толькі здабычы карысных выкапняў, як прынята лічыць, але і ў плане развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці. Безумоўна, вельмі важна і пазітыўна, што наша краіна своечасова зарыентавалася і прыняла меры па адкрыцці для нас гэтага рэгіёна. Мы падыходзім вельмі сумленна да супрацоўніцтва», — сказаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.
Ён падкрэсліў, што Брэсцкая вобласць зацікаўлена ў развіцці адносін з Зімбабвэ. «Гэта цікава і для нашых партнёраў, у тым ліку з улікам сённяшняга візіту. Брэстчыне ёсць што прапанаваць. Безумоўна, гэта будзе выгадна як для брэстаўчан, так і для жыхароў Зімбабвэ», — перакананы памочнік кіраўніка дзяржавы.