Top.Mail.Ru

Прэзідэнт Зімбабвэ высока ацаніў уклад Беларусі ў развіццё краіны

Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Юрый Нікалайчык уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.


Пасля ўрачыстай цырымоніі адбылася сустрэча ў вузкім складзе, у час якой бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў беларуска-зімбабвійскага парадку дня, пацвердзіўшы стратэгічны ўзровень партнёрства паміж Мінскам і Харарэ, а таксама нацэленасць на развіццё канструктыўнага дыялогу.

Пасол Беларусі падкрэсліў гатоўнасць Мінска да нарошчвання практычнага ўзаемадзеяння, якое будзе садзейнічаць ўстойліваму эканамічнаму росту і працвітанню Зімбабвэ.

«У сваю чаргу Эмерсан Мнангагва высока ацаніў уклад Беларусі ў развіццё краіны. Адзначыў наяўнасць значнага патэнцыялу для пашырэння двухбаковых сувязей і выказаў упэўненасць у прадаўжэнні ўзаемавыгадных кантактаў на ўсіх узроўнях», — падкрэслілі ў прэс-службе МЗС.


Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу рэалізацыі дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва на 2026-2030 гады, уключаючы выкананне сумесных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, механізацыі сельскай гаспадаркі і гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Юрый Нікалайчык таксама перадаў Прэзідэнту Зімбабвэ віншавальнае пасланне ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня незалежнасці Зімбабвэ.

Цяпер рэалізуецца трэцяя фаза праекта па механізацыі сельскай гаспадаркі ў Зімбабвэ пры садзейнічанні Беларусі. Новым напрамкам узаемадзеяння паміж краінамі стала супрацоўніцтва ў энергетыцы.

«Пералік пытанняў сапраўды шырокі, пачынаючы ад паставак кабельнай прадукцыі, трансфарматараў, а таксама навучанне персаналу. Акрамя таго, зімбабвійскі бок задумваецца аб вырашэнні праблем з электрагенерацыяй пры дапамозе будаўніцтва атамнай станцыі. І тут наш вопыт таксама можа быць запатрабаваны», — расказаў раней журналістам Юрый Нікалайчык.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю