Top.Mail.Ru

Прэзідэнцкі спартыўны клуб запускае новы рэспубліканскі праект — «Марафон 10 000 крокаў»

Дзённая норма ў 10 000 крокаў даўно стала сімвалам клопату пра сябе. Каб умацоўваць здароўе, заставацца ў тонусе і захоўваць бадзёрасць духу, не патрэбныя звышнамаганні. Дастаткова проста хадзіць.


Галоўная ідэя «Марафону 10 000 крокаў» — ператварыць звычайную штодзённую хаду ў займальную гульню з прызамі і паказаць усім удзельнікам, што для здаровага ладу жыцця не патрэбна спецыяльная падрыхтоўка.

Праект накіраваны на фарміраванне ўстойлівай звычкі да руху, падтрымку ментальнага здароўя, развіццё сямейных прагулак і папулярызацыю сучасных тэхналогій для кантролю актыўнасці (крокамеры, фітнес‑трэкеры, дадаткі).

Механіка ўдзелу максімальна простая

З 24 ліпеня па 31 кастрычніка 2026 года кожны ўдзельнік павінен прайсці сумарна 1 000 000 крокаў за 100 дзён. У фінале разыграецца галоўны прыз-сертыфікат на падарожжа наміналам 15 000 BYN, а таксама дзесяць сертыфікатаў на 1 000 беларускіх рублёў.

Рэгістрацыя будзе даступная з 7 ліпеня па 14 жніўня на афіцыйным сайце марафону shagaibel.by.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на сайце shagaibel.by і стварыць асабісты кабінет. Пазначыць там свае даныя і праграму, з якой будуць загружацца вашы крокі. Трэба будзе таксама апублікаваць індывідуальны нумар удзельніка ў Instagram акаўнце, паказаным пры рэгістрацыі асабістага кабінета, які вы атрымаеце на электронную пошту ў фармаце PDF-файла. Падпісацца на акаўнты @sportclub.by і @shagai.bel у Instagram. Ну і галоўнае: штодня праходзіць не менш за 10 000 крокаў і кожны дзень да 23:59 па мінскім часе загружаць даныя з пацвярджэннем (скрыншот / здымак экрана) датай і колькасцю крокаў за дзень.

Сачыце за сваім прагрэсам у асабістым кабінеце і за агульным рэйтынгам удзельнікаў на сайце shagaibel.by.

У якасці матывацыі ўдзельнікаў на працягу марафону будзе праходзіць серыя прамежных розыгрышаў «Месяц у кедах»: на этапах 300 000, 600 000 і 900 000 крокаў разыгрываюцца красоўкі, сертыфікаты на спартыўнае адзенне, абанементы ў фітнес‑залу, мерч марафону і іншыя прызы.

Удзельнікі, якія да 31 кастрычніка прайшлі 1 000 000 крокаў і запоўнілі не менш за 80 актыўных дзён аб колькасці пройдзеных крокаў у асабістым кабінеце, трапляюць у шорт‑ліст і ўдзельнічаюць у розыгрышы галоўнага прыза.

Уладзімір БУДАЙ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю