Падчас візіту ў Алжыр міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова яго прыняў Прэзідэнт Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльмаджыд Тэбун, паведамляе БелТА.
Абдэльмаджыд Тэбун пацвердзіў высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Алжырам, які базуецца на супадзенні пазіцый па ключавых пытаннях міжнароднага парадку, узаемнай падтрымцы, дружбе і палітычнай волі да іх трансфармацыі ва ўзаемавыгадныя эканамічныя праекты.
Максім Рыжанкоў перадаў прэзідэнту Алжыра арыгінал асабістага паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з бачаннем беларускага боку па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканоміку ў кантэксце святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Намечаны далейшыя крокі па нарошчванні ўзаемнага тавараабароту, уключаючы развіццё прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі, падключэнне беларускага боку да рэалізацыі дзяржаўных праграм Алжыра ў сферах харчовай бяспекі, транспартнай інфраструктуры і абнаўлення грамадскага транспарту.
Бакі канстатавалі неабходнасць пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва, якая ахоплівае сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, юстыцыі, адукацыі і транспарту.
Абмеркаваны маючыя адбыцца кантакты на вышэйшым узроўні.