Раней Аляксандру Косінцу было даручана разам з групай спецыялістаў вывучыць адпаведныя пытанні і ўнесці прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. «Міністэрствы і ведамствы, аблвыканкамы ўнеслі прапановы. Гэтыя прапановы намі сістэматызаваны. Дадаткова да ўжо існуючых у дзяржаве мер прапануецца рэалізаваць тры групы мер», — далажыў ён.
Першая група — гэта прававыя меры. Найбольш запатрабаваным Аляксандр Косінец назваў унясенне змяненняў у заканадаўства, якое рэгулюе дзяржаўныя закупкі і закупкі за кошт уласных сродкаў у частцы ўніфікацыі і спрашчэння працэдур такіх закупак.
Другая група — арганізацыйныя меры. Да іх ліку адносяцца цэнтралізацыя закупак тавараў, стварэнне каталога тавараў для мэт ажыццяўлення закупак з абавязковым уключэннем усёй наменклатуры тавараў, а таксама стварэнне рэестра нядобрасумленных пасрэднікаў.
«У нас на сённяшні дзень не ў поўным аб’ёме гэта ёсць. А існуючы каталог састарэў», — адзначыў Аляксандр Косінец.