Кітайская кампанія XPeng Arodge (раней вядомая як AeroHT) пачала пробную вытворчасць на заводзе па зборцы аўтамабіляў з лятаючым модулем - Land Aircraft Carrier (LAC). Пра гэта паведаміла БелТА.
Завод размяшчаецца ў горадзе Гуанчжоу. Кампанія паведаміла, што першы транспартны сродак ужо сышоў з канвеера. Штогод тут плануюць вырабляць да 10 тыс. лятаючых модуляў, а на пачатковым этапе выпуск складзе толькі 5 тыс. адзінак. Пры поўнай загрузцы прадукцыйная лінія зможа выпускаць лятальны апарат кожныя 30 хвілін. Масавая вытворчасць і пастаўкі запланаваны на 2026 год.
LAC уяўляе сабой шасціколавы электрафургон. Лятаючы модуль размешчаны ў задняй частцы кузава. Ён абсталяваны шасцю шрубамі. Асноўная канструкцыя фюзеляжа і лопасці выраблены з трывалага і лёгкага вугляпластыку.