Top.Mail.Ru
120

Протас закінуў 20-ю шайбу і аддаў 20-ы галявы пас у сезоне НХЛ

Аляксей Протас набраў два ачкі ў першым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі пасля алімпійскай паўзы, паведаміла БелТА.


У ноч на 26 лютага па мінскім часе «Вашынгтон» дома абыграў «Філадэльфію» з лікам 3:1. Беларускі нападаючы сталічнага клуба асісціраваў партнёру ў другой галявой атацы гаспадароў і паразіў пустыя вароты «лётчыкаў» незадоўга да сірэны. У 57 матчах сезона Протас набраў 40 (20+20) ачкоў.

Таксама сёння «Ванкувер» пры ўдзеле Мікіты Талапілы ў авертайме ўступіў «Вініпегу» (2:3). Беларускі галкіпер адбіў 25 з 28 кідкоў саперніка. Бліжэйшай ноччу матчы рэгулярнага чэмпіянату правядуць «Пітсбург» Ільі Салаўёва, «Калгары» Ягора Шаранговіча і «Чыкага» Арцёма Леўшунова.

У чацвер у Амерыканскай хакейнай лізе «Хершы» на сваім лёдзе перамог «Ютыку» з лікам 6:3, адну з шайбаў за пераможцаў закінуў наш Ілья Протас. Пасля 51 гульні сезона ў віцябчаніна 41 (20+21) рэзультатыўны бал, Ілья з’яўляецца найлепшым бамбардзірам сваёй каманды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю