Пры пажары ў Навагрудку мясцовыя жыхары выратавалі 17-гадовую дзяўчыну. Пра гэта паведамляе БелТА.
Пры пажары ў Навагрудку мясцовыя жыхары выратавалі 17-гадовую дзяўчыну. Пра гэта паведамляе БелТА.
Як расказалі ў ведамстве, 27 верасня ў 15.53 дзяжурны міліцыі паведаміў ратавальнікам, што ў Навагрудскую ЦРБ з атручэннем прадуктамі гарэння шпіталізавана 17-гадовая дзяўчына.
Суседзі расказалі, што маці пацярпелай не змагла да яе датэлефанавацца і папрасіла суседку, праверыць, ці ўсё ў парадку. Увайшоўшы ў хату, жанчына адчула пах дыму з пакоя дзяўчыны, а ўсярэдзіне выявіла моцнае задымленне. Падлетак знаходзілася ў задымленым пакоі, была ў прытомнасці.
Суседка вывела яе на вуліцу і выклікала хуткую дапамогу. Пры дапамозе вядра з вадой яна патушыла ўзгаранне рыззя. Па дапамогу ў МНС звяртацца не стала. У здавальняючым стане медработнікі шпіталізавалі выратаваную.