Top.Mail.Ru
151

Пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян?

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказалі, пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян, калі яны адносяцца да катэгорыі найбольш запатрабаваных пасад служачых (прафесій рабочых).


Арэнднае жыллё рэспубліканскага і камунальнага жыллёвага фонду, размешчанае ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек (за выключэннем населеных пунктаў Мінскага раёна), выдзеленае на перыяд працоўных адносін грамадзянам, якія адносяцца да катэгорыі найбольш запатрабаваных пасад служачых (прафесій рабочых), перадаецца на аплатнай аснове ва ўласнасць гэтых грамадзян (далей — набытчыкі) пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:

  • наяўнасць падстаў для прызнання набытчыка маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы знаходжання арэнднага жылля ў адпаведнасці з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь;

  • наяўнасць у набытчыка стажу работы ў арганізацыі, якая прадаставіла арэнднае жыллё і (або) хадайнічала аб яго прадастаўленні (яе правапераемніках), і права валодання і карыстання такім жыллём не менш за 10 гадоў;

  • адсутнасць запазычанасці па плаце за карыстанне арэндным жыллём, плаце за жыллёва-камунальныя паслугі і плаце за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, кампенсацыі расходаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, на электраэнергію, што спажываецца на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, у шматкватэрных жылых дамах;

  • невыкарыстанне набытчыкам і (або) членамі яго сям’і дзяржаўнай падтрымкі пры ўзвядзенні, рэканструкцыі або набыцці жылых памяшканняў;

  • адсутнасць у набытчыка і (або) членаў яго сям’і іншых жылых памяшканняў ва ўласнасці (долі ў праве агульнай уласнасці на іх), размешчаных у населеным пункце па месцы знаходжання арэнднага жылля, або фактаў іх адчужэння (пераходу права ўласнасці) на працягу 3 гадоў да даты падачы заявы.

У МЖКГ нагадалі, што арэнднае жыллё перадаецца ва ўласнасць набытчыкаў на падставе іх заяў, а таксама дадалі, што да катэгорыі найбольш запатрабаваных спецыялістаў грамадзянін павінен адносіцца на дату паступлення ў раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты індывідуальных хадайніцтваў, або на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні арэнднага жылля, або на дату падачы заявы набытчыка аб перадачы арэнднага жылля ва ўласнасць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю