Top.Mail.Ru

Пры якіх умовах зімой дзіця лепш не адпраўляць у школу, расказала эксперт

Пры якіх умовах дзіця лепш пакінуць дома і не адпраўляць у школу, расказала загадчыца Мінскага гарадскога цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга, паведамляе БелТА.


Па словах эксперта, неспрыяльныя ўмовы надвор’я вызначаюцца заканадаўча. Мясцовыя органы ўлады могуць прыняць рашэнне аб тым, што будуць абмежаваныя, альбо ўвогуле адмененыя навучальныя заняткі ў школе. «Што да агульных падыходаў, то, як правіла, заняткі адмяняюцца пры тэмпературы мінус 25 градусаў і хуткасці ветру ад 3 м/с. Улічваецца яшчэ і тое, як дзіця дабіраецца да школы. Калі яму трэба пераадолець вялізны шлях, то, вядома, трэба застацца дома», — дапоўніла загадчыца цэнтра.

Сняжана Каўрыга нагадала, што найперш менавіта бацькі нясуць адказнасць за сваіх дзяцей. Медык заклікала назіраць за станам дзіцяці ў канкрэтны дзень і вырашыць, ці гатова яно да экстрэмальных умоў надвор’я. «Трэба ўлічваць, ці ёсць у яго рэспіраторныя інфекцыі і вострыя ці хранічныя захворванні, якія могуць абвастрыцца ў халодную пару года. Варта зважаць на стан сардэчна-сасудзістай і мочавыдзяляльнай сістэм. Калі ёсць пэўныя праблемы, то дзіця абавязкова павінна застацца дома», — адзначыла яна.

Да выхаду на вуліцу неабходна грунтоўна рыхтавацца. «У першую чаргу гэта падрыхтоўка рацыёну. У холад арганізм чалавека траціць больш калорый, чым звычайна. Дзіця заўсёды павінна снедаць, а ў момант непагадзі перад наведваннем школьных заняткаў важна павялічыць калараж на 250-300 ккал. Калі звычайна сняданак складаў, напрыклад, 25% ад агульнай колькасці калорый, то яго можна павялічыць да 35%. Ежа павінна быць з вялікай колькасцю вугляводаў і тлустая. Сняданак неабходна прыняць за 30-40 хвілін да выхаду», — падкрэсліла медык.

Самы адкрыты орган — скура. Эксперт нагадвае: яе трэба падрыхтаваць мінімум за паўтары гадзіны да выхаду на мароз. Крэмы павінны быць больш шчыльнай кансістэнцыі, а для таго, каб яны лепш увабраліся, патрэбны час. 

Адзенне павінна быць шматслаёвым і ахоўным, максімальна натуральным, а абутак устойлівым, рыфленым і няслізкім, на невялікім абцасе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю