Дзяржаўныя прадпрыемствы Кітая працягнулі дэманстраваць устойлівую аперацыйную дзейнасць у першым квартале і паказалі рост валавага прыбытку на 1,7 працэнта ў гадавым вылічэнні, перадае «Сіньхуа».
Згодна са статыстыкай Міністэрства фінансаў КНР, агульны аб'ём аперацыйных даходаў кітайскіх дзяржаўных і дзяржаўна-холдынгавых прадпрыемстваў склаў звыш 19,8 трлн. юаняў. Пры гэтым іх сукупны прыбытак перавысіў 1 трлн. юаняў.
Гэтыя даныя былі сабраны на дзяржпрадпрыемствах у адміністрацыйных адзінках на ўзроўні правінцыі і дзяржпрадпрыемствах цэнтральнага падпарадкавання, за выключэннем фінансавых кампаній.
Рост прыбытку дзяржпрадпрыемстваў суправаджаўся магутным стартам эканомікі Кітая ў першым квартале. Тэмпы прыросту валавога ўнутранага прадукту краіны склалі 5,4 працэнта ў гадавым вылічэнні, што стала адным з найвышэйшых паказчыкаў сярод буйных эканомік свету.