Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, у маі працэнтныя стаўкі на дэпазітным і крэдытным рынках працягнулі стымуляваць зберажэнні ў беларускіх рублях і крэдытную актыўнасць у эканоміцы.
Эксперты фінансавага рынку адзначаюць, што найбольшы ўзровень даходнасці па-ранейшаму забяспечваюць безадзыўныя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх рублях на тэрмін звыш трох гадоў. Характэрна, што сярэдняя працэнтная стаўка па іх у маі склалася на ўзроўні 14,9 % гадавых. У цэлым па новых тэрміновых рублёвых укладах насельніцтва сярэдняя працэнтная стаўка склала 11,2 % гадавых.
У гэты час працягнулі зніжацца стаўкі на крэдытным рынку. У маі сярэдняя працэнтная стаўка па новых рыначных крэдытах (за перыяд карыстання без умоў растэрміноўкі), якая прадастаўляецца банкамі юрыдычным асобам у нацыянальнай валюце, склала 11,1 % гадавых, фізічным асобам — 14,7 % гадавых.
Сяргей КУРКАЧ