У Першамайскае РУУС звярнуліся работнікі сталічнага гандлёвага цэнтра і паведамілі аб крадзяжы з магазіна брэндавага адзення. Пра гэта паведамляе БелТА.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што крадзеж учыніў 22-гадовы жыхар Віцебскай вобласці. Вядома, што малады чалавек прыехаў у сталіцу ў госці да маці. Некалькі дзён запар ён прыходзіў у краму, выбіраў адзенне, здымаў антыкражныя кліпсы і выносіў рэчы, папярэдне надзеўшы іх на сябе. Агульны ўрон склаў каля Br1300.
Выкрадзенае злодзей рэалізоўваў праз вядомую інтэрнэт-пляцоўку па цане ў два разы ніжэй за рынкавую, а атрыманыя сродкі траціў на асабістыя патрэбы.
Распачата крымінальная справа.
Фота з адкрытых крыніц