Top.Mail.Ru
149

«Прыгожая гісторыя на апошніх секундах». Шыпачоў пра тысячны бал у КХЛ

Нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Шыпачоў пракаменціраваў дасягненне адзнакі ў тысячу балаў за кар’еру ў КХЛ, паведамілі БелТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі.



Дасягненне скарылася Шыпачову ў гульні «Дынама» супраць «Адмірала» на «Мінск-Арэне». За 17 секунд да фінальнай сірэны 38-гадовы расіянін асіставаў Вадзіму Марозу, які прынёс «зубрам» перамогу (2:1). За 1102 матчы ў лізе Шыпачоў закінуў 314 шайбаў і аддаў 686 галявых перадач. Па заканчэнні сустрэчы адбылася цырымонія ўшанавання, на якой рэкардсмена павіншавалі прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў, член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў і гендырэктар «Дынама» Арцём Каркоцкі.


«Вельмі рад, што закінулі на апошняй хвіліне ў такім цяжкім матчы. Ніяк не маглі ўвайсці ў гульню, і я задаволены, што хлопцы забілі пасля маёй перадачы. Прыгожая гісторыя на апошніх секундах. Добра, што пры поўнай арэне выправіліся пасля трох паражэнняў. Вадзік Мароз і ў цэлым моладзь у Беларусі выдатна дадае ў апошнія гады, выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі. Ідзе велізарнае развіццё, і трэнерскі штаб гэтаму вельмі садзейнічае, — адзначыў Шыпачоў. — Упэўнены, што цяпер мне будзе лягчэй. Людзі ўжо не будуць пытацца на кожным кроку, калі ж я набяру гэту тысячу. Хацеў бы сказаць вялікі дзякуй маёй сям’і і ўсім партнёрам, з якімі я гуляў. Дзякуй кіраўніцтву мінскага „Дынама“ за тое, што паверылі ў мяне і падпісалі са мной кантракт. Дзякуй КХЛ за цырымонію ўзнагароджання і выдатны падарунак, было вельмі прыемна».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю