Top.Mail.Ru

Прыгожыя вянкі і доўгія косы. Як пройдзе Купалле на Аўгустоўскім канале

Адно з самых яркіх летніх святаў - Купалле пройдзе 5 ліпеня на Аўгустоўскім канале, паведамілі БелТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.



На шлюзе Дамброўка, дзе на беразе ўстаноўлена сучасная адкрытая сцэна, свята пройдзе ў атмасферы беларускіх народных традыцый. Як расказалі арганізатары, гасцей чакаюць рэканструкцыя купальскага абраду, народныя песні, этна-праект «Танчым па-беларуску», майстар-класы па бытавых танцах. Усім прапануюць сабраць травы, з якіх умеліцы навучаць плесці купальскія вянкі. Кожны жадаючы зможа адправіцца на пошукі чароўнай папараць-кветкі.

Акрамя таго, удзельнікам свята прыгатавалі вясёлыя конкурсы на самы прыгожы вянок і самую доўгую касу. Разыначкай праграмы стане конкурс на лепшага Купаліша і Купалінку, іх абяруць гледачы.

Увечары па старажытнай традыцыі на беразе Аўгустоўскага канала распаляць вялікае купальскае вогнішча, вакол якога будуць вадзіць карагоды.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю