21-гадовы жыхар Віцебскай вобласці затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры сілавой падтрымцы атрада спецпрызначэння «Віцязь» унутраных войскаў МУС. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
Высветлілася, што фігурант справы прытрымліваўся нацыяналістычных і пратэстных поглядаў. У сацыяльных сетках ён публікаваў каментарыі і выявы, якія заклікалі да прычынення шкоды ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, — ён адмаўляў наяўнасць подзвігу ў іх дзеяннях. Акрамя таго, мужчына размяшчаў у сацсетках фатаграфіі з партрэтам Адольфа Гітлера, спрабуючы гераізаваць яго асобу.
Па гэтым факце следчыя распачалі крымінальную справу за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці. Фігурант прызнаў сваю віну і даў прызнальныя паказанні.
МУС папярэджвае: прапаганда нацызму і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у любой форме цягне адказнасць.
Супрацьзаконныя дзеянні спыняюцца неадкладна, а вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці ў поўным аб’ёме, прадугледжаным законам.