Top.Mail.Ru

Прыродны цуд беларускіх выкапняў

Незвычайная калекцыя крэменя сабрана ў Бераставіцкім раёне. Музей знаходзіцца ў сярэдняй школе аграгарадка Вялікія Эйсманты. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія нагадваюць работы скульптараў, настолькі адшліфавана і выразна яны выглядаюць. А між тым, рука чалавека не мела да гэтага ніякага дачынення — усё зрабіла прырода. А пытлівыя месцічы сабралі падарункі беларускіх нетраў, каб наблізіцца да спрадвечных загадак зямлі.


Дырэкатр музея Леанід Калеснік, ён жа настаўнік гісторыі і геаграфіі школы. не адно дзесяцігоддзе займаецца пошукамі мінералаў крэменя незвычайных формаў. Самым здатным для гэтага месцам, на яго погляд, з’яўляюцца кар’еры па здабычы крэйды, якія знаходзяцца ў Ваўкавыскім раёне. 

—Шмат разоў хадзіў на кар’еры пасля праходкі экскаватара, які выкалупвае пароды, і шукаў у адвалах што-небудь цікавае. Гэта даволі складана, бо многае ламаецца. Але ўдавалася знайсці вельмі сваеасабовыя па форме экспанаты, — расказвае дырэктар музея і прапаноўвае ўявіць вобразы сваіх знаходак.

І сапраўды, раптам маўклівы твор прыроды пачынае набываць нейкія знаёмыя рысы. Субяседнік кажа, што тут каму што падкажа фантазія. Некатоыя экспанаты крэменя падобны на выявы жывёлаў, прычым кожны знаходзіць нейкі свой вобраз. Напрыклад, у адным і тым жа камяні адны бачаць сабаку, іншыя карову, а хтосьці марскога коціка. Такія фантазійныя формы залежаць ад хуткасці накаплення асадкаў і хімічнага саставу мінерала.

Есць наогул дзіўная форма, напрыклад, у выглядзе каралаў. Такі мінерал дырэктару музея давялося ўбачыць у аднаго калекцыянера. Крамень у выглядзе аленявых рагоў быў выцягнуты з пласта крэйды падчас яе здабычы. Арганізатар музея спадзяецца, што такі экспанат з’явіцца калі-небудзь і ў школьнай экспазіцыі. 

Паколькі крамень ствараецца крэйдавымі пародамі, ён можа ўтрымліваць розныя акамянеласці. У адным, напрыклад, можна убачыць рэшткі марскога вожыка. На некаторых ёсць крышталы кварцавай пароды, якія ствараліся сотнямі гадоў. 

— Адзін з камянёў мы нават разбілі, каб паглядзець, што там знутры. І бачым там незвычайны ўзор з рознымі пластамі. А на іншым маем такую пустотку з кварцавымі крышталікамі, звычайна гэта камяні шарападобнай формы. А вось у падмаскоўным крамяні, дзе вядзецца здабыча цэментнай сыравіны, сустракаюцца і буйныя крышталы агата ў тым ліку, — дэманструе Леанід Раманавіч свае экспанаты. — У музеі ёсць нямала вялікіх крэмневых мінералаў, але мы іх не разбіваем, трымаем інтрыгу. 
Дарэчы да беларускага крэменя ў савецкі час вялікі інтарэс праяўлялі літоўцы. У 80-ыя гады яны прыязджалі на гродзенскія крэйдавыя кар’еры, шукалі тут незвычайнай формы крэменя і везлі ў Літву, затым і далей. На думку субяседніка, крэмень варта лічыць сімвалам Беларусі сярод мінералаў, бо тут можна знайсці цудоўныя прыгожыя формы, якія мала дзе можна яшчэ ўбачыць. 

Крамень можна назваць візітоўкай музея. Тут сабрана адна з самых вялікіх у Беларусі калекцый данага віду мінерала розных памераў і формаў. Па словах дырэктара, экспазіцыя па сваёй унікальнасці можа спрачацца з музеем БДУ. 

—У нас такіх музеяў не шмат. Ёсць экспанаты крэменя ў музеі цэментнага завода ў Ваўкавыскім раёне, дарэчы, завод займаецца здабычай крэйды, але там няма такіх унікальных па форме мінералаў. Між тым, такія выкапні могуць шмат цікавага расказаць аб нашых нетрах альбо наадварот, прыбавіць новых загадак. Дарэчы, адным з кірункаў нашай музейнай дзейнасці з’яўляецца абследаванне кар’ераў нашага края, пошук валуноў, — расказаў аматар музейнай справы. 

Як паведаміў субяседнік, крамень — мінеральная парода, якая ствараецца ў крэйдавых і вапнавых пластах і складаецца з халцэдона, жалеза, агата і іншых сумясяў. Пароды крэйды не карэнныя, гэты астанкі Сожскага лядніка з Паўночнага мора, які сфарміраваў гэтыя пласты крэйды і крэменя. Лічыцца, што крамень здольны ачышчаць ваду. А нашы продкі рабілі з яго прылады для працы і здабывалі з яго дапамогай агонь. 

Хаця крамень прадстаўляе самы цікавы і ўнікальны раздзел, у музеі можна ўбачыць яшчэ нямала розных мінералаў і каштоўных камянёў. Ёсць тут і малахіт, і гранат, і кварц, і аметыст, і ізумруд. 

Калекцыя горных парод паступіла ў школьны музей яшчэ ў савецкі перыяд. Некаторыя экспанаты прывозілі з далёкіх экспедыцый удзельнікі гродзенскай студыі «Карат», якімі і падзяліліся з музеем. Усяго тут налічваецца да 400 прадметаў. Усе яны размеркаваны па раздзелах — мінералы, горныя пароды, карысныя выкапні і іншыя. 

Школьнікі падрыхтавалі асобныя звесткі па шэрагу самых цікавых экспанатаў, аб якіх расказваюць у ходзе экскурсій. Адна з іх зацікавіла. У ёй расказваецца аб тым, як ў хатніх умовах зрабіць крышталь. Для гэтага патрэбны медны купарос, вада і невялікая гранула цвёрдага каменьчыка, можна і крэменя. Наліваем ваду ў медны купарос, падвешваем на нітцы гранулу і закрываем пробкай. Праз некалькі месяцаў атрымліваем крышталь.

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю