Спецыялісты Гомельскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту выявілі небяспечную салодкую прадукцыю, паведамляе БелТА
Так, па выніках кантрольна-наглядных мерапрыемстваў забаронена рэалізацыя жавальнага мармеладу ў абсыпцы «Фруктовыя фігуркі» ў форме ягад гандлёвай маркі «Русский кондитеръ». У складзе прысмакаў колькасць заяўленай вытворцам харчовай дабаўкі - сінтэтычнага фарбавальніка понсо 4R (Е124) — перавышала дапушчальную бяспечную норму больш чым у два разы. Акрамя таго, выяўлены і не заяўленыя ў складзе прадукта сінтэтычныя фарбавальнікі — тартразін (Е102), сіні бліскучы FCF (Е133).
Не прайшла праверку таксама кандытарская дэкаратыўная пасыпка «Шарыкі залатыя» (міні) з маркіроўкай NINA FARINA. Вытворца заявіў, што складзе прадукту ёсць сінтэтычны фарбавальнік тартразін. Аднак устаноўлена перавышэнне дапушчальнай яго бяспечнай нормы ў 2,6 раза.
Прыняты меры па спыненні рэалізацыі, канфіскацыі з абарачэння, а таксама па забароне ўвозу гэтай прадукцыі на тэрыторыю Беларусі.