Top.Mail.Ru

Прысуджаны прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады

Прысуджаны прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады. Адпаведная пастанова прынята па выніках пасяджэння ў Маскве Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.


Прэмія прысуджана галоўнаму дырыжору Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віталю Кульбакову за стварэнне канцэртных праграм, якія садзейнічаюць умацаванню сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Ад Расійскай Федэрацыі прэмій удастоены аўтарскі калектыў у складзе Любові Падлеснавай і Надзеі Бабенка за выставу «Бяссмерце подзвігу. Да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; аўтарскі калектыў у складзе Уладзіміра Малышава, Ірыны Зернавой, Ніны Качаляевай і Дзіяны Каблянковай за праект «Кінаадукацыя: сумесныя адукацыйныя праекты дзяржаў — удзельніц СНД».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю