XXV юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна пройдзе з 9 па 13 чэрвеня 2026 года. Гэта маштабная культурная падзея традыцыйна збірае найлепшых айчынных артыстаў, паэтаў і маладых выканаўцаў.
Горад актыўна ператвараецца ў цэнтр музычнага мастацтва: каманды маладзечанскага Палаца культуры ўжо правялі добраўпарадкаванне Летняга амфітэатра, дзе 12 і 13 чэрвеня пройдуць галоўныя падзеі — урачыстае адкрыццё і яскравыя гала-канцэрты. Напрыклад, тэма закрыцця фестывалю і вялікага гала-канцэрту — «Прысвячэнне жанчыне», які адбудзецца ў субботу вечарам.
- Цвік праграмы, што звычайна дорыць інтрыгу творчага спаборніцтва і прыцягвае публіку, — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які збярэ таленавітых вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 31 года. Адборачныя этапы прайшлі па ўсёй краіне зімой і вясной 2026 года.
- Галоўная асаблівасць конкурсу ў Маладзечне — у тым, што ўсе ўдзельнікі выконваюць песні выключна на беларускай мове. У трэцім (заключным) туры яны выступяць у фінале ў суправаджэнні заслужанага калектыву, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга. Узнагародзяць лаўрэатаў падчас Гала-канцэрта закрыцця 13 чэрвеня на сцэне Летняга амфітэатра.
Фестывальныя дні напоўнены сустрэчамі, выстаўкамі і культурнымі акцыямі на розных пляцоўках горада: у дні свята песні і паэзіі тут звычайна віруе жыццё, сюды адмыслова на канцэрты прыязджаюць госці. Таму і творчыя калектывы, і гарадскія службы прыкладаюць ўсе патрэбныя намаганні, каб прыняць юбілейны фестываль на найвышэйшым узроўні. У рамках культурнай акцыі «На шляху да фестывалю» ў рэгіёне праходзяць тэматычныя сустрэчы, мэта якіх — падагрэць цікавасць публікі. Такая падрыхтоўчая акцыя сёлета ладзіцца ўпершыню па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і прадугледжвае цыкл тэматычных імпрэз у удзелам пісьменнікаў і музыкантаў, дзеля папулярызацыі беларускага слова і песні.
Ларыса ЦІМОШЫК