Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларускі лідар павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.
«На некалькі дзён Маладзечна становіцца цэнтрам творчага жыцця краіны, дзе пераплятаюцца традыцыі і сучаснасць. На фестывальных сцэнах гучаць галасы знакамітых майстроў і маладых выканаўцаў, нараджаюцца цікавыя ідэі і праекты, якія адлюстроўваюць духоўную сілу і каштоўнасці беларускага народа», — гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што юбілейнае мерапрыемства падорыць гасцям і ўдзельнікам святочны настрой і незабыўныя імгненні яднання з сапраўдным мастацтвам.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых дасягненняў.