Top.Mail.Ru
62

Псіхіятр расказаў, людзі якіх прафесій больш схільныя да дэпрэсіі

Дэпрэсіўныя станы могуць наступіць, калі чалавек доўга працуе без водпуску ці ў яго амаль не бывае выхадных


Спецыялісты, якія працуюць у пастаянным кантакце з іншымі людзьмі, у тым ліку ўрачы, настаўнікі і менеджары, больш за іншых схільныя да дэпрэсіі, паведаміў РІА «Новости» ўрач-псіхіятр, дацэнт, загадчык аддзялення клінічнай псіхалогіі і псіхатэрапіі Медыцынскага комплексу Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта Аляксандр Сергіевіч.

«Гэта тыя прафесіі, для якіх характэрна так званае прафесійнае выгаранне, прафесіі, якія „выпампоўваюць“ энергетычны рэсурс, перш за ўсё, маральны. Гэта прафесіі, звязаныя з работай з людзьмі, калі чалавек вымушаны пастаянна быць уцягнутым, знаходзіцца ва ўмовах стрэсу і адсутнасці адпачынку. Гэта педагогі, медыкі ў гэтым плане таксама на перадавой. Менеджары, якім пастаянна трэба гнацца за продажамі, сачыць за рэкламай, прадаваць тавар», — сказаў урач.

Ён адзначыў, што сярод педагогаў, у якіх адзначаюцца дэпрэсіўныя расстройствы, — у асноўным настаўнікі школ. 

«Настаўніку цяпер вельмі складана, таму што дзіця стала больш складаным. Самім дзецям няпроста, і, адпаведна, настаўніку ўдвая-ўтрая складаней, чым, дапусцім, было 20–25 гадоў назад. Гэта вельмі цяжкая ноша», — падкрэсліў спецыяліст.

Таксама ўрач расказаў, што дэпрэсіўныя станы могуць наступіць, калі чалавек доўга працуе без водпускаў ці ў яго амаль не бывае выхадных, і ён не паспявае аднаўляцца.
«Калі гэта разумовая праца, офісная работа, і няма магчымасці на выхадных фізічна сябе нагрузіць, парухацца, калі чалавек увесь час за камп’ютарам», — падагульніў эксперт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю