Top.Mail.Ru
165

«ПСЖ» абыграў «Арсенал» у першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў

Парыжскі «ПСЖ» абыграў лонданскі «Арсенал» у першым паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе Sputnik.


Паядынак у Лондане скончыўся з мінімальным лікам 1:0 на карысць французскай каманды. У складзе пераможцаў адзіны гол у самым пачатку сустрэчы на 4-й хвіліне аформіў Усман Дэмбеле з перадачы Хвічы Кварацхелія.

Каманды мелі яшчэ некалькі момантаў, каб вызначыцца, але мяч трапляў то ў штангу, то ў перакладзіну, то футбалісты знаходзіліся ў становішчы па-за гульнёй. Матч у адказ адбудзецца 7 мая ў Парыжы.

Што тычыцца другой паўфінальнай пары «Барселона» — «Інтэр», матч паміж імі адбудзецца ўвечары 30 красавіка на «Санцьяга Бернабеу». А сустрэча ў адказ пройдзе 6 мая ў Мілане.

Фінал галоўнага футбольнага еўракубкавага клубнага турніру сёлета адбудзецца ў Мюнхене на «Альянц Арэне» 31 мая. Гэта будзе другі фінал Лігі чэмпіёнаў, праведзены на гэтым стадыёне (першы быў у 2012 годзе) і пяты для Мюнхена (матчы ў 1979, 1993 і 1997 гадах адбыліся на «Алімпійскім стадыёне»).

Фота: Reuters

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю