Як будзе забяспечаная бяспека на пункце захавання радыеактыўных адкідаў, які плануюць пабудаваць у Беларусі, расказаў першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзядуль, перадае БелТА.
У дачыненні да пункта захавання радыеактыўных адходаў, які плануюць пабудаваць у Беларусі, з улікам патэнцыйных раёнаў размяшчэння пляцовак праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. «Гэта наша міжнароднае абавязацельства — выканаць такую работу, адказаць на ўсе пытанні, якія могуць узнікнуць у нашых суседніх дзяржаў, хто зацікавіцца гэтым пытаннем», — адзначыў Леанід Дзядуль.
Пры праектаванні такога аб’екта, калі будзе прынята рашэнне аб пляцоўцы і ўжо будуць вызначаны канкрэтныя тэхналогіі, разглядаецца кантроль уплыву дадзенага аб’екта на навакольнае асяроддзе. «На першае месца я б паставіў кантроль радыяцыйнай бяспекі на самім аб’екце, таму што людзі будуць там працаваць. Няхай там да 200 чалавек — не такая вялікая колькасць, як на самой атамнай станцыі, але пытанне радыяцыйнай бяспекі — гэта як радыяцыйны кантроль на самой пляцоўцы, так і ўплыў дадзенай пляцоўкі на навакольнае асяроддзе», — падкрэсліў першы намеснік начальніка.
У тым ліку ацэньваецца тое, што можа паўплываць на гэты аб’ект. «Дапусцім, калі размясціць яго побач з атамнай станцыяй, то ў выпадку нейкай гіпатэтычнай падзеі на станцыі яна можа паўплываць на бяспеку работы пункта захавання, дзе мы плануем у тым ліку размяшчаць і так званыя аварыйныя радыеактыўныя адходы. Таму дадзеная работа і, натуральна, сістэма кантролю і маніторынгу радыяцыйнай абстаноўкі, яна будзе агульная і ўключана ў нацыянальную сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя», — расказаў Леанід Дзядуль.