Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Дзяржаўнага мытнага камитэта Уладзімір Арлоўскі і іншыя ганаровыя госці.
Нягледзячы на закрыццё сумежных пунктаў пропуску, прадаўжаецца мадэрнізацыя мытнай інфраструктуры. У 2020 годзе праведзена маштабная рэканструкцыя найбуйнейшага пункта пропуску «Брузгі». У 2024-м скончылася рэканструкцыя рэспубліканскага пункта пропуску «Лоша».
Маштабныя змены адбыліся ў пункце пропуску «Бераставіца», рэканструкцыя якога завяршылася ў лютым 2025 года. Поўнасцю заменена дарожнае палатно, інжынерныя камунікацыі, мадэрнізаваны сістэмы відэаназірання, лакальна-вылічальных сетак і сетак сувязі, вонкавае асвятленне. Прапускная здольнасць пункта складзе 3900 аўтамабіляў за суткі.
У бліжэйшай перспектыве — рэканструкцыя пункта пропуску «Каменны Лог».
Нагадаем, што польскі пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю з 10 лютага 2023 года прыпыніў сваю работу. Аднак у пункце пропуску «Бераставіца» аператыўна перабудавалі працу з улікам сітуацыі, якая склалася.