Top.Mail.Ru

Пуцін: аб’яднанне намаганняў краін ЕАЭС у сферы ШІ прынясе каласальны вынік

Сумесная праца краін Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы штучнага інтэлекту прынясе каласальны вынік. Пра гэта прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Астане на пленарным пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму на тэму «ЕАЭС у глабальнай лічбавай гонцы: стаўка на штучны інтэлект», перадае БелТА.


«Гэта зусім новая, але вельмі перспектыўная сфера інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Гаворка ідзе пра стратэгічныя тэхналогіі, якія становяцца важным фактарам забеспячэння глабальнай канкурэнтаздольнасці, эканамічнага росту і прагрэсу. За лідарства ў гэтай галіне разгортваецца суперніцтва дзяржаў і транснацыянальных карпарацый», — адзначыў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, у Расіі ў гэтай сферы ёсць пэўныя канкурэнтныя перавагі: кадравыя, фінансавыя, эканамічныя, тэхналагічныя і іншыя. «Але мы выдатна разумеем, што праца сумесна з нашымі сябрамі, партнёрамі мае вялікае значэнне. Аб’яднанне намаганняў можа даць каласальны вынік», — перакананы расійскі лідар.

Ён канстатаваў, што ўжо цяпер тэхналогіі штучнага інтэлекту ў многіх галінах замяняюць супрацоўнікаў малодшага звяна, а ў агляднай перспектыве могуць замясціць і персанал сярэдняга ўзроўню. 

«Такія працэсы незваротныя і непазбежныя. Прагрэс не стаіць на месцы, і да будучых перамен трэба быць гатовымі. А яшчэ лепш выкарыстоўваць іх як драйвер паскоранага эканамічнага росту, — падкрэсліў Уладзімір Пуцін. — Вельмі важна аб’ядноўваць намаганні, рэалізоўваць найлепшыя практыкі і іх тыражаваць».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю