Захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца справай гонару. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на ўрачыстым парадзе на Краснай плошчы ў Маскве ў гонар 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае БелТА.

Уладзімір Пуцін заявіў, што Дзень Перамогі адзначаецца шчырай, сыноўскай удзячнасцю вялікаму пакаленню пераможцаў. «Мы свята шануем запаветы і спадчыну салдат Перамогі. Клопат аб Айчыне аб’ядноўвае ўсю нашу краіну, увесь народ Расіі. А захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, яе сапраўднай гісторыі, сапраўдных героях для нас справа гонару. Мы заўсёды будзем памятаць подзвіг савецкага народа. Тое, што менавіта ён унёс вырашальны ўклад у разгром нацызму. Выратаваў сваю краіну, выратаваў свет. Палажыў канец татальнаму, бязлітаснаму злу. Вярнуў суверэнітэт тым дзяржавам, якія капітулявалі перад гітлераўскай Германіяй, ператварыліся ў пакорных саўдзельнікаў яе злачынства», — сказаў ён.