Top.Mail.Ru

Пуцін наведае Кітай з афіцыйным візітам 19-20 мая

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі наведае з афіцыйным візітам Кітай 19-20 мая. Такую інфармацыю паведамляе БелТА.


Як адзначылі ў прэс-службе, Уладзімір Пуцін наведае Кітай па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Таксама ўдакладняецца, што яго паездка прымеркавана да 25-годдзя падпісання Дагавора аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве. Кіраўнікі дзяржаў прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гадоў адукацыі Расіі і Кітая (2026-2027).

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін Масквы і Пекіна, шляхі далейшага паглыблення партнёрства і ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне сумеснай заявы на вышэйшым узроўні і некаторых двухбаковых міжурадавых, міжведамасных, а таксама іншых дакументаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю