Top.Mail.Ru
303

Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі ўрадаў краін ШАС

Прэзідэнт Расіі сустрэўся ў Крамлі з кіраўнікамі дэлегацый краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія прыбылі ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС. У сустрэчы прыняў удзел Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ШАС з’яўляецца адным з найбуйнейшых рэгіянальных аб’яднанняў не толькі на еўразійскім кантыненце, але і ў свеце ў цэлым. «І ўрадам, натуральна, належыць асаблівая роля ў наладжванні канкрэтнай практычнай работы, работы па пашырэнні шматпланавага ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў арганізацыі. За ўрадамі заўсёды асаблівая роля, што датычыцца практычнай работы. Практычную работу якраз і ажыццяўляюць урады, гэта значыць калектывы пад вашым кіраўніцтвам», — сказаў Уладзімір Пуцін. 

Прэзідэнт Расіі назваў важным, што ў камерцыйных аперацыях паміж удзельнікамі арганізацыі паслядоўна павялічваецца доля нацыянальных валют. «Напрыклад, у гандлі нашай краіны з партнёрамі па ШАС гэты паказчык ужо перавышае 97 %, — заявіў ён. — Стабільныя і бесперабойныя каналы разлікаў набываюць жыццёва важнае значэнне. Гэта асабліва актуальна ў бягучай валацільнай эканамічнай кан’юнктуры, на фоне турбулентнасці на глабальных рынках, аднабаковых санкцый і тарыфных абмежаванняў і войнаў». 

Паводле яго слоў, па ініцыятыве расійскага боку і пры падтрымцы партнёраў у рамках ШАС робяцца крокі для пашырэння плацежна-разліковай і дэпазітарнай інфраструктуры. «На парадку дня кансультацыі па пытаннях заснавання будучага Банка развіцця ШАС, узаемнага прызнання крэдытных рэйтынгаў і сістэм таварных індыкатараў. У стадыі рэалізацыі знаходзяцца і іншыя расійскія прапановы аб фарміраванні ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва банка даных аб інвестыцыйных праектах у сферы прамысловасці. Стварэнне такога інструмента дазволіць нарасціць маштабы кааперацыі ў індустрыяльным сектары, паспрыяць сумеснаму развіццю вытворчых магутнасцяў, імпартазамяшчэнню, укараненню новых тэхналогій і лічбавых інавацый, уключаючы штучны інтэлект. І ў канчатковым выніку дапаможа ўмацаваць тэхналагічны суверэнітэт нашых краін у сістэмаўтваральных сектарах эканомікі», — звярнуў увагу Уладзімір Пуцін. 

На яго думку, краінам ШАС неабходна працягваць агульныя намаганні па выбудоўванні разгалінаванай і канкурэнтаздольнай сеткі лагістычных маршрутаў на ўсёй шырокай прасторы ШАС і ў Еўразіі ў цэлым. «Наша краіна ўносіць істотны ўклад і ў падтрыманне стабільнасці на сусветных энергетычных рынках. Мы робім усё для надзейнага забеспячэння спажыўцоў энергарэсурсамі, нягледзячы на спробы звонку негатыўна ўплываць на ланцужкі паставак. І разлічваем на больш цесную каардынацыю паміж усімі партнёрамі па ШАС у сферы энергетыкі», — падкрэсліў расійскі лідар. 


Ён таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне па лініі ШАС далёка не абмяжоўваецца эканомікай. «Хоць гэта, безумоўна, галоўнае. Але наша арганізацыя на справе спрыяе ўмацаванню міру і стабільнасці на еўразійскай прасторы, супрацьдзеянню самым розным выклікам і пагрозам, фарміраванню ў Еўразіі новай збалансаванай архітэктуры бяспекі. Не менш значным складнікам дзейнасці ШАС з’яўляецца развіццё гуманітарных кантактаў», — дадаў Уладзімір Пуцін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю