Top.Mail.Ru
88

Пуцін унёс на ратыфікацыю ў парламент пагадненне з Беларуссю аб узаемным выкананні судовых пастаноў

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс на ратыфікацыю ў парламент пагадненне паміж Беларуссю і РФ аб узаемным выкананні судовых пастаноў. Дакумент размешчаны ў электроннай базе Дзярждумы Расіі, паведаміла БелТА.


Гэта пагадненне было падпісана ў Маскве 18 снежня 2024 года. Яно будзе прымяняцца да судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага іску, якія прадугледжваюць абавязацельствы даўжніка па выплаце на карысць спагнанніка грашовых сродкаў, у тым ліку ў частцы спагнання дзяржаўнай пошліны, іншых судовых расходаў і працэсуальных выдаткаў.

«Судовыя пастановы, вынесеныя кампетэнтнымі судамі аднаго боку, не маюць патрэбы ў спецыяльнай працэдуры прызнання і выконваюцца на тэрыторыі другога боку ў такім жа парадку, што і судовыя пастановы, вынесеныя на тэрыторыі другога боку, на падставе выканаўчых дакументаў кампетэнтных судоў боку, на тэрыторыі якога былі вынесены судовыя пастановы, з улікам палажэнняў гэтага пагаднення», — гаворыцца ў дакуменце.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю