Top.Mail.Ru

Пякарскі заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем

Беларускі плывец Рыгор Пякарскі заваяваў бронзу чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту, які праходзіць у Парыжы, паведамляе БелТА.



Наш спартсмен стаў прызёрам на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. У фінале Пякарскі паказаў рэзультат 22,68 сек і заняў трэцяе месца. У барацьбе за бронзу беларус на чатыры сотыя секунды апярэдзіў чэмпіёна свету і Алімпійскіх гульняў італьянца Томаса Чэкана. Золата з часам 22,52 сек выйграў расіянін Ягор Корнеў, усяго 0,02 сек яму ўступіў француз Максім Грусэ.

Папярэднюю стадыю Рыгор пераадолеў з шостым графікам сярод 78 спартсменаў, а па выніках паўфінальных заплываў быў сёмым. Гэты медаль стаў для нашага плыўца першым у кар’еры на кантынентальных форумах. Далей у Парыжы Пякарскі выступіць на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю