«Заняць запатрабаваныя нішы і сканцэнтравацца на развіцці грамадства».
«Вы ўсе цудоўна разумееце, што грамадскае аб’яднанне адрозніваецца ад палітычнай партыі, не мае палітычных мэт, а сваю работу павінна сканцэнтраваць на развіцці грамадства, заняць запатрабаваныя нішы, якія да нядаўняга часу займалі фінансуемыя з-за мяжы некамерцыйныя і няўрадавыя арганізацыі, уключыць у работу грамадскія арганізацыі, — адзначыў Уладзімір Пярцоў. — Цяпер прыйшоў той час, калі мы павінны ўцягнуць у працу грамадскія арганізацыі, іншыя неахопленыя колы нашага грамадства — бізнэс, фермерская супольнасць, інтэлігенцыю, самазанятасць, IT-сферу, сферу паслуг, індустрыю адпачынку і забаў. Я ўпэўнены, што гэта атрымаецца ў вашай арганізацыі пад кіраўніцтвам Андрэя Іванавіча (Іванца. — Заўвага БЕЛТА)».