Top.Mail.Ru

Пярцоў пра атмасферу на медыяфоруме: Няма медыяэгаізму, ёсць жаданне падзяліцца добрымі напрацоўкамі

У Беларусі сфарміравана супольнасць прафесіяналаў медыя, якія з’яўляюцца патрыётамі і па-добраму фанатамі сваёй справы. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў на палях VI Форуму медыйнай супольнасці Беларусі «Медыяасяроддзе сёння: сэнсы або «белы шум», паведаміла БелТА.


Гаворачы аб значэнні і маштабах форуму медыйнай супольнасці Беларусі, Уладзімір Пярцоў адзначыў: «Мы можам гаварыць аб тым, што ў нас ёсць медыйная супольнасць. Калі яшчэ нейкіх 5-6 гадоў назад гэта быў сход калег з розных рэгіёнаў, якія, калі і былі знаёмыя, то, напэўна, у рамках сваёй вобласці, то зараз у нас ужо ёсць супольнасць прафесіяналаў, супольнасць, у якой, натуральна, ёсць канкурэнцыя, паколькі гэта творчае асяроддзе, і, вядома, ёсць падгляданне адзін за адным. Але няма медыяэгаізму, ёсць заўсёды жаданне і здольнасць дапамагчы, падказаць нешта сваім калегам, падзяліцца нейкімі добрымі напрацоўкамі».

«Гэта супольнасць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны, патрыётаў свайго рэгіёна, патрыётаў свайго выдання. Па-добраму фанатаў сваёй справы, — сказаў Уладзімір Пярцоў. — Тут мы ўжо бачым яднанне, абмен вопытам». Ён дадаў, што пасля гэтага адбываецца такі ўсплёск новых тэхналогій, новых публікацый, новых распрацовак, не толькі ў цэнтральнай, але і ў рэгіянальнай прэсе, для чаго і праводзіцца гэта мерапрыемства.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю