«У гэтым прадстаўленні заключана горыч тых страт, якія панёс наш народ, радасць ад таго, што мы перамаглі і вялікая падзяка татарскаму народу за тое, што ён зрабіў у гады Вялікай Айчыннай вайны, даўшы прытулак і веру тысячы беларусаў у эвакуацыі», — сказаў Уладзімір Пярцоў.
«Я хвалююся на гэтай сцэне таксама, як і дзясяткі артыстаў, якія прыехалі з Беларусі для таго, каб паказаць вам самае яркае і эмацыянальнае прадстаўленне па тэме Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, створанае ў нашай краіне за апошні час. Канцэрт-рэквіем „Кожны трэці“ быў паказаны ў Крамлёўскім палацы, на Паклоннай гары, па ўсёй Беларусі. Але сёння ў нас прэм’ера. Упершыню мы паказваем гэта прадстаўленне ў рэгіёне Расійскай Федэрацыі», — дадала ён.
Па словах Уладзіміра Пярцова, у Казані знаходзіліся і працавалі найбуйнейшыя беларускія прадпрыемствы, стваралася галоўная газета ў БССР «Советская Белоруссия», працаваў Прэзідыум Акадэміі навук. У вёсцы Пячышча непадалёк ад Казані жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Янка Купала.

«У сваю чаргу Беларусь трапятліва беражэ памяць пра кожнага сына татарскага народа, які загінуў, вызваляючы нашу зямлю. У Брэсцкай крэпасці захоўваецца копія асабістай карткі Героя Савецкага Саюза Пятра Гаўрылава, дзе ў графе „нацыянальнасць“ пазначана „татарын“. Дарэчы, яго імем названа адна з вуліц Брэста. Ствараючы праект „кожны трэці“, аўтары пастараліся вярнуць гледача да трагічных старонак гісторыі. Толькі так мы зможам захаваць памяць і данесці гістарычную праўду да новых пакаленняў», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
Раіс Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў дадаў, што Вялікая Айчынная вайна — гэта наша агульная незагойная рана. «Мы сабраліся тут напярэдадні Дня Перамогі, каб ушанаваць памяць герояў, якія загінулі на палях бітвы, і нявінных ахвяр, мірных жыхароў, закатаваных, спаленых жыўцом у Хатыні і тысячы іншых беларускіх і расійскіх вёсках і гарадах», — адзначыў ён.
Дзякуючы арганізатарам канцэрта-рэквіема, па словах Рустама Мініханава, тысячы людзей прапусцілі праз сэрцы гэтую трагедыю, адчулі боль страт і зноў усвядомілі веліч подзвігу нашых продкаў.

«Сёння ваша работа па захаванні гістарычнай памяці набывае асаблівую каштоўнасць і актуальнасць. Мы жывём у эпоху, калі праўда пра вайну падвяргаецца спробам скажэння і забыцця, — заўважыў ён. — Захаванне гістарычнай дакладнасці — наш маральны, грамадзянскі і чалавечы абавязак. Мы не маем права дазволіць перапісаць гісторыю і не прызнаць ролю савецкага салдата-вызваліцеля. У гэты вечар мы з асаблівым трапятаннем успамінаем і падкрэсліваем неацэнны ўклад брацкай Беларусі ў Вялікую Перамогу».
«Прыемна, што сёння, рэалізуючы сумесныя праекты, развіваючы эканоміку і культурныя сувязі ў імя міру і працвітання, мы ўвасабляем у жыццё тую мару, за якую змагалася пакаленне пераможцаў. Наша агульная і найважнейшая задача — перадаць моладзі праўду пра тую вайну, выхаваць падрастаючае пакаленне на прыкладах сапраўднай мужнасці і непарушнага братэрства, змацаванага крывёю на палях бітваў», — падсумаваў Рустам Мініханаў.