Top.Mail.Ru

Пярцоў пра рэваншызм у Еўропе: Нашчадкі фашыстаў падымаюць свае транспаранты і прыходзяць да ўлады

На Захадзе ўсё выразней прыкметныя рэваншысцкія настроі, калі нашчадкі фашыстаў падымаюць свае транспаранты і прыходзяць да ўлады. Пра гэта журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад сустрэчай з навучэнскай моладдзю і выкладчыцкім складам Мінскага філіяла УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», перадае БелТА.


Уладзімір Пярцоў адзначыў, што разлічвае на даверны дыялог з навучэнцамі: «з маладымі людзьмі па-іншаму нельга. Яны не церпяць ментарскага, павучальнага тону». Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта дадаў, што хацеў бы правесці гэтую сустрэчу не ў фармаце лекцыі, а ў форме гутаркі.

Адной з галоўных тэм гэтай сустрэчы стане 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама трагедыя, якую перажыў наш народ у гады той страшнай вайны. Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу, што сёння на Захадзе ўсё выразней прыкметныя спробы адрадзіць фашызм. У некаторых еўрапейскіх краінах да ўлады прыходзяць нашчадкі тых самых фашыстаў, якія кіравалі краінамі Еўропы ў трыццатых-саракавых гадах мінулага стагоддзя.

«Нашчадкі тых самых фашыстаў зноў прыходзяць да ўлады, зноў падымаюць свае транспаранты, зноў спрабуюць арганізаваць нейкі паход на ўсход, — падкрэсліў ён. — І тут нам трэба памятаць гісторыю, расказваюць дзецям гістарычную праўду, не саромецца паўтараць, што мы спадчыннікі народа-пераможцы. І кожны раз, калі яны прыходзілі са сваім паходам сюды, яны сыходзілі ні з чым».

Уладзімір Пярцоў упэўнены, што мы не маем ніякага маральнага і чалавечага права паддавацца на маніпуляцыі ў тым ліку еўрапейскіх палітыкаў, якія спрабуюць сцерці памяць аб тым, хто на самай справе атрымаў перамогу ў той вайне і вызваліў Еўропу ад фашызму.

«Мы ж разумеем, што гэтыя спадчынніцы фашыстаў проста чакалі зручнага моманту, калі сыдуць з жыцця ветэраны — тыя, хто памятаюць вайну і могуць расказаць пра жахлівыя выпрабаванні і страты. Расказаць пра тыя зверствы, якія тварылі фашысты на нашай зямлі, — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў. — Гэтыя спадчыннікі фашыстаў чакалі свайго моманту і пачалі актыўна (у тым ліку пры дапамозе новых сродкаў камунікацыі) распаўсюджваць сваю альтэрнатыўную гісторыю, фэйкі, адкрытую лухту і хлусню».

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта са шкадаваннем канстатаваў, што пэўную частку насельніцтва на Захадзе ўдалося пераканаць, напрыклад, у тым, што былыя ваенныя злачынцы — гэта героі ці нацыянальныя лідары. Цяпер у іх гонар называюць вуліцы і розныя геаграфічныя аб’екты.

На шчасце, на Захадзе хапае разумных і адукаваных людзей, якія вывучалі гісторыю і на падобныя правакацыі не паддадуцца, дадаў ён.

«Роля Беларусі асабліва адказная, таму што наш народ страціў кожнага трэцяга, хоць да нядаўняга часу лічылася, што кожнага чацвёртага жыхара. Гэта было проста татальнае знішчэнне, генацыд беларускага народа. І ў рамках крымінальнай справы, якую расследуе Генеральная пракуратура, мы знаходзім усё больш і больш месцаў масавых пахаванняў», — звярнуў увагу Уладзімір Пярцоў. Гаворка ідзе не толькі пра байцоў Чырвонай Арміі, але і пра мірных людзей — старых, жанчын, дзяцей.

«Мы павінны пра гэта расказвааць усімі даступнымі нам сродкамі, даносіць гэтую праўду», — рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў. Гэта трэба і для таго, каб не дапусціць паўтарэння падобнай трагедыі на нашай зямлі.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю